Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2023

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым паглыбленні братэрскіх адносін з Экватарыяльнай Гвінеяй

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым паглыбленні братэрскіх адносін з Экватарыяльнай Гвінеяй
Фота з архiва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь як незалежная дзяржава асабліва разумее ўсю важнасць гэтай святочнай для вашай краіны даты, якая сімвалізуе ключавыя здабыткі - суверэнітэт і свабоду", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што з цеплынёй успамінае нядаўнюю асабістую сустрэчу ў Мінску: "У час Вашага гістарычнага першага візіту ў Беларусь мы заклалі трывалы фундамент для развіцця ўзаемавыгаднага дыялогу паміж дзвюма дзяржавамі ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і іншых".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што братэрскія адносіны дзвюх краін будуць актыўна паглыбляцца ў атмасферы павагі і даверу з мэтай павышэння дабрабыту грамадзян.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі здароўя і невычэрпнай энергіі, а дружалюбнаму народу гэтай краіны - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі