17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сааранбая Жээнбекава з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваім волевыяўленнем грамадзяне Кыргызстана падтрымалі курс на забеспячэнне сацыяльна-палітычнай стабільнасці, паступальнае эканамічнае развіццё дзяржавы і далейшае ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт Сааранбая Жээнбекава ў якасці кіраўніка будзе садзейнічаць паглыбленню разнапланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам, а таксама пашырэнню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.