11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту і адданасці любімай справе Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, застаючыся на працягу многіх гадоў яркай зоркай расійскай і сусветнай эстрады. Ваша творчасць прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Іосіфа Кабзона ведаюць і любяць як выдатнага артыста і цудоўнага чалавека. "Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць будзе і далей садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.