5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Расіі Юрыя Назарава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Цудоўныя акцёрскія работы, талент і адданасць любімай справе прынеслі Вам шырокую папулярнасць. Створаныя Вамі яркія і незабыўныя вобразы па праву ўваходзяць у залаты фонд сучаснага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Юрыя Назарава ведаюць і цэняць у Беларусі як цудоўнага і рознабакова адоранага чалавека. "Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.