25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з імем Дзмітрыя Смольскага звязаны значныя дасягненні беларускай кампазітарскай школы.
"Сваім яркім талентам, высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем мастацтву Вы заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў як на радзіме, так і за яе межамі. Слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні таленавітай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе ўзбагачаць нацыянальную скарбніцу айчыннай музычнай культуры.