19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Халіму Якаб з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Сінгапура, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што ўзаемадзеянне паміж Рэспублікай Беларусь і Сінгапурам у розных сферах будзе развівацца і садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі нашых краін. Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва па напрамках, абмеркаваных у час нашай сустрэчы ў Мінску ў красавіку 2013 года", - гаворыцца ў віншаванні.