8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта адно з самых старажытных і важных яўрэйскіх свят больш як тры тысячагоддзі з'яўляецца сімвалам імкнення да свабоды, сцвярджае права народаў самастойна выбіраць свой шлях.
"Гэтыя базавыя каштоўнасці маюць агульначалавечае значэнне і нагадваюць усяму свету, што людзі, якія поўныя веры і не губляюць надзеі, пераадолеюць любыя цяжкасці і знойдуць сваю запаветную зямлю", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэтыя радасныя вясеннія дні сталі для вернікаў часам вернасці традыцыям і абнавілі ў душах самыя светлыя мары.