26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з бліскучым выступленнем на сусветным першынстве па цяжкай атлетыцы ў Патаі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Як і на чэмпіянаце Еўропы гэтага года, ты не дазволіў нікому ўсумніцца ў сваёй выдатнай фізічнай форме і гатоўнасці змагацца да канца. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што радасць гэтай перамогі падзяляюць усе беларускія аматары спорту. "Няхай яна надасць упэўненасці ўсёй камандзе", - пажадаў Прэзідэнт.