Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2019

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы
Яўген Ціханцоў. Скрыншот з відэа Eurosport

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Твая перамога на чэмпіянаце Еўропы ў дваябор'і, два малыя залатыя медалі, два кантынентальныя рэкорды - яркае і моцнае выступленне!" - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэты поспех чарговы раз паказаў, што беларусы - моцныя і таленавітыя людзі, якія здольны на многае.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову гэтак жа настойліва і ўпарта ісці да новых дасягненняў. "Мы ганарымся нашай камандай!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі