17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вашы стваральная і шматпланавая дзейнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і багаты кіраўніцкі вопыт накіраваны на пабудову моцнага і працвітаючага Казахстана, забеспячэнне росту дабрабыту яго жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на паглыбленне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Мінскам і Нур-Султанам, якія адпавядаюць інтарэсам народаў дзвюх краін.
"Упэўнены: наша сумесная нацэленасць на практычны вынік дасць магчымасць і далей развіваць канструктыўнае супрацоўнцтва, больш поўна раскрываць патэнцыял інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, міру, дабра і ажыццяўлення ўсяго задуманага.