29 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з 95-годдзем з дня яго заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэтыя гады ваша арганізацыя стала надзейным памочнікам дзяржавы ў вырашэнні медыка-сацыяльных і гуманітарных праблем, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы паставілі перад сабой высакародную задачу - працаваць у інтарэсах сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Клопат аб чалавеку, ахова яго жыцця, здароўя і годнасці сталі для вас галоўнымі прыярытэтамі".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўваюць таксама намаганні па прапагандзе здаровага ладу жыцця і навучанню насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі.