4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і ўвесь кітайскі народ з надыходзячым Святам Вясны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінулы год выклікае ў мяне прыемныя ўспаміны, звязаныя з нашымі сустрэчамі на форуме "Адзін пояс, адзін шлях" у Пекіне і на саміце ШАС у Цындаа, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Надыходзячы год пройдзе пад знакам Жоўтай Земляной Свінні, якая сімвалізуе поспех. Спадзяюся, што рэалізуемыя пад Вашым асабістым кіраўніцтвам рэформы прывядуць да ажыццяўлення кітайскай мары аб вялікім адраджэнні нацыі, а ў развіцці адносін паміж Беларуссю і Кітаем будуць дасягнуты новыя значныя прарывы".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разлічвае на плённыя сустрэчы ў 2019 годзе і далейшыя сумесныя здзяйсненні ў імя ўмацавання дабрабыту беларускага і кітайскага народаў.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў добрага здароўя, шчасця Сі Цзіньпіну і яго сям'і, міру і працвітання - жыхарам Кітайскай Народнай Рэспублікі.