22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра з перавыбраннем на пасаду першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы вельмі цэнім цёплыя дружалюбныя адносіны, якія ўстанавіліся паміж нашымі краінамі. Упэўнены, што Беларусь і Куба будуць і далей развіваць усебаковае супрацоўніцтва на карысць дзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.