13 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Радрыга Дутэртэ з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Філіпіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Радрыга Дутэртэ будзе садзейнічаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.