5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад вашай штодзённай дзейнасці ў многім залежыць дабрабыт грамадзян Беларусі. Дзяржаўная падтрымка сем'яў з дзецьмі, садзейнічанне занятасці, стварэнне бяспечных умоў працы, сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне - гэта далёка не поўны пералік задач, што выконваюцца вамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і адказнасці работнікаў гэтай сферы сучасная сістэма сацыяльнай абароны актыўна развіваецца і ўдасканальваецца. "Ваша добрасумленная і самаадданая работа, уменне суперажываць і імкненне дапамагаць бліжняму захоўваюць веру ў ідэалы дабра і справядлівасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны моцнага здароўя, міру, шчасця і поспехаў у стваральнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.