12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нагоды Міжнароднага дня нейтралітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Статус пастаянна нейтральнай дзяржавы і міралюбівы знешнепалітычны курс ствараюць стабільную аснову для развіцця партнёрства, паляпшэння дабрабыту грамадзян краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Гурбангулы Бердымухамедава Туркменістан чакаюць новыя маштабныя здзяйсненні, а беларуска-туркменскія дружалюбныя адносіны і канструктыўнае супрацоўніцтва будуць і далей няўхільна ўмацоўвацца.