29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча і талент кіраўніка прынеслі вам заслужаны аўтарытэт і павагу ў Туркменістане і далёка за яго межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што актывізацыя двухбаковага дыялогу адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага ўзаемадзеяння на аснове трывалых традыцый дружбы і даверу паміж беларускім і туркменскім народамі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.