25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Славеніі Борута Пахара з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што канструктыўныя беларуска-славенскія адносіны будуць і далей садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага двухбаковага палітычнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва дзеля працвітання нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.