1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса і румынскі народ з Нацыянальным днём гэтай краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма дзяржавамі, заснаваныя на павазе і ўзаемаразуменні, будуць і ў далейшым плённа развівацца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах.