21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані са святам Наўруз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь і Іран паспяхова пашыраюць традыцыйна дружалюбныя двухбаковыя адносіны, што сведчыць аб высокай ступені ўзаемаразумення і ўзаемнага даверу паміж дзвюма дзяржавамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што у новым годзе плённае беларуска-іранскае супрацоўніцтва прадоўжыцца і будзе адзначана істотнымі дасягненнямі.