21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і ўвесь іранскі народ з надыходзячым 1396 Новым годам - Наўрузам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Іранам актыўна развіваюцца. Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца і ўмацоўвацца.