3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча і плённая праца на пасадзе кіраўніка Рэспублікі Намібія значна садзейнічаюць прагрэсу Зямлі Храбрых, як вы называеце сваю краіну", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні двухбаковых сувязей і гатова да цеснага ўзаемадзеяння ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі і энергетычнага сектара Намібіі.