25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Пракопіса Паўлопуласа з Днём незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж краінамі будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларуска-грэчаскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах двух народаў, а таксама ў мэтах умацавання міру і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.