5 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока Марка Крысціяна Кабарэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-буркінійскіх сувязей. "Спадзяюся на актыўнае развіццё палітычнага дыялогу, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах у інтарэсах грамадзян нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.