Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Снж 2021

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з юбілеем

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з юбілеем

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 60-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аднойчы вы вельмі правільна адзначылі: "Калі не думаць пра будучыню, вельмі складана вырашаць пытанні сённяшняга дня". Кіруючыся гэтым прынцыпам, Азербайджан змог дасягнуць уражальных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, стаў моцнай і паважанай дзяржавай, якая ўпэўнена адстойвае свае інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў паступальнае прадаўжэнне адносін стратэгічнага партнёрства, якія звязваюць Мінск і Баку, і выказаў упэўненасць, што рэалізацыя задуманых маштабных інфраструктурных праектаў паслужыць трывалай асновай для паглыблення шматпланавага супрацоўніцтва.

"Вельмі даражу вашай дружбай, даверам, падтрымкай і асабістай увагай да інтарэсаў Беларусі. З цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы, шчыра спадзяюся бачыць вас часцей на гасціннай беларускай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі