20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з перавыбраннем старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта перамога сведчыць аб прызнанні вашай дзейнасці па павышэнні дабрабыту і бяспекі грамадзян Японіі, вашых заслугах па ўмацаванні пазіцый краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае плённае беларуска-японскае супрацоўніцтва і на магчымасць абмеркаваць з Сіндза Абэ ў бліжэйшым будучым перспектывы яго развіцця.