24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Святы роўнаапостальны Кірыл стаў для ўсяго славянскага свету сапраўдным светачам хрысціянскай асветы, распаўсюджвання праваслаўнай веры, ведаў і культуры. Таксама як ваш нябесны заступнік, вы шмат працуеце над тым, каб падаваць дастойны прыклад беззапаветнага служэння Богу і Айчыне, падтрымліваеце духоўна і малітвена ўсіх вернікаў, асабістым прыкладам паказваючы шлях да ўдасканалення душы кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заслужаны архіпастырскі аўтарытэт Патрыярха Кірыла расце год ад году, а яго мудрае слова садзейнічае ўмацаванню агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей, аб'ядноўвае ўсіх праваслаўных хрысціян не толькі Беларусі і Расіі, але і ўсяго свету.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх плённых гадоў жыцця.