Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Лют 2017

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з Днём інтранізацыі

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Днём інтранізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады Вашага Патрыяршага служэння ўзрасла роля Рускай Праваслаўнай Царквы ва ўмацаванні грамадзянскага міру і згоды, зацвярджэнні ідэалаў дабра, справядлівасці і міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы мудрасці, вопыту і ўражлівай энергіі Патрыярх Кірыл ўносіць важкі ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пошук рашэнняў глабальных праблем сучаснасці. "Плады гэтай нястомнай працы мы бачым сёння ў захаванні і прымнажэнні духоўных традыцый народаў Беларусі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі