6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша стваральная і шматгранная дзейнасць зрабіла Казахстан моцным і незалежным, а канструктыўная і дальнабачная знешняя палітыка атрымала шырокае прызнанне на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Нурсултана Назарбаева ва ўмацаванне стратэгічнага характару беларуска-казахстанскіх адносін. "Упэўнены, што паглыбленне двухбаковага партнёрства будзе і далей служыць інтарэсам нашых дружалюбных народаў, развіццю агульнага еўразійскага дома", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця і дабрабыту.