6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Тамару Сіняўскую з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту, найвышэйшаму прафесіяналізму і артыстызму Вы сталі адной з выдатных спявачак сучаснасці, дасягнулі сапраўдных вяршынь майстэрства. Ваша творчасць пакарыла сэрцы мільёнаў паклоннікаў у свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што бясцэнны вопыт Тамары Сіняўскай будзе і ў далейшым служыць узбагачэнню акадэмічнага мастацтва, а адданасць любімай справе стане прыкладам для маладых артыстаў.