24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Кацярыну Фадзееву з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша індывідуальнасць, выканальніцкае майстэрства і высокі прафесіяналізм прынеслі Вам шырокую вядомасць і любоў шматлікіх паклоннікаў харэаграфічнага мастацтва. За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці Вы стварылі цэлую галерэю яркіх артыстычных вобразаў і арыгінальных пастановак, якія захапляюць гледачоў і назаўсёды застаюцца ў іх сэрцах. Асобных слоў удзячнасці заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні адоранай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што талент і невычэрпная энергія Кацярыны Фадзеевай і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю беларускай балетнай школы, працвітанню айчыннай культуры.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.