30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара."Ваша імя непарыўна звязана са станаўленнем, вышэйшымі дасягненнямі і сусветным прызнаннем беларускага балета. Створаныя Вамі спектаклі ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай харэаграфіі, карыстаюцца нязменным поспехам і выклікаюць незабыўныя ўражанні ў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння дзейнасць Валянціна Елізар'ева накіравана на выхаванне новых пакаленняў майстроў сцэны, якія дастойна прадстаўляюць Беларусь на прэстыжных міжнародных конкурсах, дзе атрымліваюць самыя высокія ўзнагароды.
"Вы з'яўляецеся прыкладам самаадданага служэння мастацтву. Таму ўпэўнены, што Ваш талент, энергія, натхненне і ў далейшым будуць садзейнічаць працвітанню айчыннай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.