26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Алега Басілашвілі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы належаце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае сцэнічнае мастацтва. Унікальны талент і высокае прафесійнае майстэрства далі магчымасць Вам сыграць у любімых многімі пакаленнямі фільмах яркія характарныя ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў", - адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі добра ведаюць і высока цэняць творчасць Алега Басілашвілі. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць адданым паклоннікам радасць і добры настрой", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама пажадаў акцёру новых здзяйсненняў, здароўя, шчасця і дабрабыту.