11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Хабенскага з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы прыроднаму абаянню, артыстызму і адданасці выбранай справе Вы сталі адным з самых вядомых і любімых публікай сучасных акцёраў. За гады плённай працы Вы змаглі ўвасобіць шмат разнапланавых характараў у спектаклях, фільмах і тэлесерыялах, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Канстанціна Хабенскага на беларускай зямлі ведаюць і любяць як выдатнага артыста. "Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць актыўнаму творчаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.