19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Яркі талент, артыстычная індывідуальнасць, непаўторнае акцёрскае і вакальнае майстэрства прынеслі Вам шыроку вядомасць і велізарную любоў гледачоў. За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці Вы стварылі цэлую галерэю незабыўных вобразаў і твораў, якія сталі класікай кінематографа і музычнай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Вахтанга Кікабідзэ ведаюць і цэняць як чалавека, адданага любімай справе, які нястомна імкнецца да пакарэння новых прафесійных вяршынь.