14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы шматграннаму таленту і вялікай акцёрскай запатрабаванасці вы зрабілі значны ўклад у развіццё беларускага тэатра і кіно. Створаныя вамі яркія вобразы ў тэатральных пастаноўках і мастацкіх фільмах, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў, прасякнуты глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным артыстычным густам, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша надзвычай багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне з'яўляюцца выдатным прыкладам для моладзі, выклікаюць павагу калег і захапленне шматлікіх паклоннікаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арнольду Памазану моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі і новых цікавых роляў.