Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2021

Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці

Лукашэнка павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя міралюбівага і шматнацыянальнага народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Спрадвеку нашы нацыі звязваюць трывалыя вузы, заснаваныя на агульнасці духоўных і культурных каштоўнасцей, добрасуседскіх гуманітарных і эканамічных кантактах, - гаворыцца ў віншаванні. - На працягу стагоддзяў беларуска-польскае ўзаемадзеянне набывала дадатковую вартасць дзякуючы бясцэнным капілярам разнастайных чалавечых адносін".

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што і ў цяперашніх абставінах, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру, жорсткія выклікі і пагрозы, шляхам адкрытасці і рацыянальнага дыялогу, непрадузятага погляду на мінулае і сучаснасць народы дзвюх краін здольны разам рэалізаваць прагматычныя аб'яднальныя ідэі.

"Перакананы, што прынцыпы няўмашальніцтва ва ўнутраныя справы, знакавыя інвестыцыйныя праекты, сумесная праца на міжнароднай арэне на карысць стабільнасці і бяспекі паслужаць сапраўднаму ўмацаванню незалежнасці і суверэнітэту нашых краін, стануць цвёрдым падмуркам для захавання міру і канструктыўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар пажадаў народу Польшчы салідарнасці, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі