18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў жыхароў Латвіі са 102-годдзем абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што незалежнасць і суверэнітэт з'яўляюцца неад'емнымі ўмовамі станаўлення нацыянальнай свядомасці і сапраўдным фундаментам кожнай дзяржавы. А зберагчы гэтыя найважнейшыя каштоўнасці азначае захаванне веры ў будучыню для свайго народа.
"У сучасных абставінах незалежна ад палітычнай і эканамічнай кан'юнктуры, нягледзячы на бязлітасныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца ўсе краіны свету, менавіта бліжэйшыя суседзі павінны захаваць каштоўнасць чалавечых сувязей, эканамічных і гуманітарных кантактаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусаў і латышоў спрадвеку аб'ядноўвалі братэрскія, добрасуседскія адносіны, пазітыўны вопыт мірнага суіснавання многіх пакаленняў. Не дазволім гэта сапсаваць і разбурыць! Толькі разам, у згодзе і міры, мы зможам пераадолець усе цяжкасці і нягоды".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў дружалюбнаму латвійскаму народу бясхмарнага неба, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.