28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мухамаду Бухары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што ваша работа ў якасці кіраўніка краіны будзе садзейнічаць яе эканамічнаму прагрэсу, паспяховай рэалізацыі надзённых задач, умацаванню міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-нігерыйскіх палітычных адносін і плённым супрацоўніцтве ў гандлёвай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах узаемнага інтарэсу.