19 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Захоўваючы высокія традыцыі гуманізму і міласэрнасці, Праваслаўная царква займае дастойнае месца ў нашай суверэннай дзяржаве, - адзначыў Прэзідэнт. - Няхай і ў далейшым расце і мацнее аўтарытэт праваслаўя, які з'яўляецца духоўным і маральным ідэалам для многіх людзей, натхняючы іх на стваральную працу".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху добрага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх задум на карысць царквы і беларускага народа.