6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Беларусь заўсёды выступала за развіццё ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва з Каралеўствам Швецыя ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.