Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2016

Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова з 60-годдзем заснавання

8 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова" са знамянальнай датай у гісторыі прадпрыемства - 60-годдзем з дня яго заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэтыя гады завод стаў адным з флагманаў беларускай прамысловасці, асвоіўшы шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Ён адзначаны ордэнам "Знак Пашаны" і рознымі дыпломамі, а таксама неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важным напрамкам у дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць вядомага высокай якасцю і запатрабаванага на сусветных рынках абсталявання для ўсіх відаў электрастанцый, уключаючы атамныя, а таксама для нафтапромыслаў, чыгункі, станкабудаўнічай і абароннай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі