Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2019

Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з 75-годдзем ВНУ

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна з 75-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Створаная ў цяжкія для краіны ваенныя гады ВНУ сёння стала адным з важнейшых сацыяльна-адукацыйных цэнтраў Беларускага Палесся, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы беражліваму стаўленню да традыцый айчыннай адукацыі, укараненню сучасных методык, інфармацыйных тэхналогій і наватарскіх ідэй навукова-педагагічны калектыў універсітэта захоўвае і прымнажае гісторыю яго дасягненняў".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што разуменне каштоўнасці свайго прызвання, прафесійнае майстэрства выкладчыкаў і выпускнікоў ВНУ дадуць магчымасць і далей фарміраваць інтэлектуальна, духоўна і патрыятычна выхаванае маладое пакаленне краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі