23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за сваю паўвекавую гісторыю ўніверсітэт стаў адной з вядучых тэхнічных ВНУ краіны. У ім атрымліваюць прафесію будучыя работнікі важнейшых галін - машынабудавання, металургіі, энергетыкі і радыёэлектронікі. "Гэта высокакваліфікаваныя кадры, якія валодаюць сучаснымі тэхнічнымі навыкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Дзякуючы высокаму ўзроўню педагагічнага майстэрства, паспяховаму сумяшчэнню тэорыі і практыкі ў працэсе навучання, актыўнай навуковай дзейнасці калектыў ВНУ ўносіць значны ўклад ў пабудову інавацыйнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Рыхтуе і выхоўвае новыя пакаленні маладых спецыялістаў, якія плённа працуюць на карысць роднай краіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.