5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ігракоў і трэнераў баскетбольнага клуба "Гарызонт" з перамогай у фінале жаночай Еўрапейскай баскетбольнай лігі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш дружны калектыў яшчэ раз даказаў, што беларускія спартсмены здольныя дабівацца добрых вынікаў у гульнявых камандных відах спорту", - адзначаецца ў віншаванні.
"Малайцы, дзяўчаты, так трымаць!" - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.