Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2020

Лукашэнка павіншаваў Гі Пармелена з выбраннем на пасаду Федэральнага прэзідэнта Швейцарыі

Лукашэнка павіншаваў Гі Пармелена з выбраннем на пасаду Федэральнага прэзідэнта Швейцарыі
Фота з архiва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гі Пармелена з выбраннем на пасаду Федэральнага прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на прадаўжэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін ва ўсіх галінах, у першую чаргу ў сферах гандлю і інвестыцый, навукі і інавацый, лічбавізацыі і развіцця новых тэхналогій.

"Разлічваю на ажыццяўленне ў наступным годзе шэрага сумесных мерапрыемстваў, накіраваных у тым ліку на паглыбленне беларуска-швейцарскіх эканамічных сувязей, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што далейшае выбудоўванне двухбаковых адносін, заснаваных на блізкасці знешнепалітычных падыходаў, узаемным даверы і павазе, у поўнай меры адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Швейцарыі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гі Пармелену моцнага здароўя і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі