3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагву з перамогай Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза - Патрыятычнага фронту на ўсеагульных выбарах і яго выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што змены, якія праводзяцца ў Зімбабвэ пад кіраўніцтвам Эмерсана Мнангагвы, будуць садзейнічаць працвітанню краіны і павышэнню якасці жыцця яе народа.
"Спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах даверу і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.