Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Стд 2017

Лукашэнка павіншаваў дзяржсаветніка Татарстана Мінцімера Шайміева з 80-годдзем

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага саветніка Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Мінцімера Шайміева з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі Вас цэняць як мудрага і дальнабачнага палітыка. З Вашым імем непарыўна звязаны сацыяльна-эканамічныя поспехі Татарстана, мір і стабільнасць у рэгіёне. Вашы душэўная спагадлівасць, жыццёвая мудрасць, узважанасць у дзяржаўных справах выклікаюць шчырую павагу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы падтрымцы Мінцімера Шайміева сувязі паміж Беларуссю і Татарстанам будуць актыўна развівацца і ў далейшым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі