14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з выбраннем на чарговы тэрмін на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Выбар дзясяткаў мільёнаў палякаў, які забяспечыў пераможны вынік галасавання, пераканаўча сведчыць аб падтрымцы народам курсу на ўмацаванне польскай дзяржавы, павышэнне дабрабыту і бяспекі яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае ўмацаванне заснаваных на даверы і павазе добрасуседскіх адносін і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Варшавай ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду плённай працы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а жыхарам Польшчы - міру, грамадзянскай згоды і хуткага пераадолення часовых цяжкасцей.