Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Лют 2017

Лукашэнка павіншаваў Дорыс Лойтхард з 25-й гадавінай дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Дорыс Лойтхард з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю наяўнасць цесных беларуска-швейцарскіх сувязей, заснаваных на шматгадовым вопыце ўзаемадзеяння, агульнай зацікаўленасці, прынцыпах павагі, раўнапраўя і адказнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што паслядоўная рэалізацыя значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва будзе і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі ў інтарэсах іх народаў дзеля ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі